Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

5 мая 2020 года

Бешанковіцкія жывёлаводы зноў у ліку лідэраў

Багата на бешанковіцкай зямлі людзей працавітых, якія сваёй самаадданасцю і руплівасцю паляпшаюць дабрабыт радзімы. Імёны многіх з іх неаднойчы з’яўляліся на старонках раённай газеты, і гэта зусім не дзіва. На дасягнутым не спыняцца — такі прынцып жыцця нашых жывёлаводаў. Прыемна, што яны зноў на абласным п’едэстале гонару.

У красавіку падчас абласнога спаборніцтва сярод жывёлаводаў
падвялі вынікі іх працы за сакавік. У лік лепшых з лепшых працаўнікоў увайшлі аператар па вырошчванні і адкорме маладняку буйной рагатай жывёлы МТФ «Камоскі» ДП «ПалітаддзелецАгра» В. Я. Селіванаў і аператар машыннага даення МТФ «Саннікі» ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» В. Р. Варкулевіч. З пачэснай місіяй — павіншаваць перадавікоў вытворчасці — гаспадаркі наведалі старшыня райвыканкама Г. У. Унуковіч і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Я. С. Фіешка.

     Валерый Ягоравіч на гэты раз узяў першае месца (сярэднясутачныя прывагі падапечных палітаддзельскага працаўніка склалі 1285 г, што на 43 г больш, чым у яго калегі з Міёрскага раёна). Вольга Рыгораўна заваявала другое месца. Сярэдні ўдой малака на карову за месяц склаў 805 кг, гэта на 16 кг больш, чым паказчык працаўніцы з Віцебскага раёна, але на 157 кг менш, чым у пераможцы з Аршаншчыны.

Кіраўнік раёна ад імя райвыканкама і райсавета дэпутатаў шчыра падзякавала працаўнікам за шматгадовую добрасумленную працу, пажадала рупліўцам моцнага здароўя і дабрабыту, ісці па жыцці гэтак жа ўпэўнена і мэтанакіравана, дасягаць высокіх паказчыкаў. Узнагароджанне дыпломамі і прэміямі завяршылася, але цёплая размова ўсё працягвалася. Галіна Уладзіміраўна цікавілася ўмовамі працы, наведала жывёлагадоўчыя памяшканні. Людзі з радасцю дзяліліся тым, што іх хвалюе: каб заробак быў добры, канцэнтратаў для жывёлы хапала і г. д. Дыялог атрымаўся канструктыўны.

     Дарэчы, у наватарцаў у гэты час на ферме разам з іншымі відамі работ кіпела і будаўніцтва: брыгада будаўнікоў узводзіла драўляны каркасны цялятнік. Пачалі яшчэ ў сакавіку, завяршыць новы дом для цялятак плануюць у маі.

       — Кожная праца варта таго, каб яе адзначылі, — заўважыла падчас размовы Г. У. Унуковіч. — Усе мы разам робім важную справу, працуем як адна вялікая дружная каманда, каб прымнажаць дабрабыт свайго раёна, сваёй краіны. Усім вялікі за гэта дзякуй!

     Нездарма кажуць, чалавек славіцца сваёй працай, нялёгкай і адказнай. Дасягнуць вышынь у ёй бешанковіцкім жывёлаводам дапамаглі вопыт, якога за плячыма нямала, і актыўная жыццёвая пазіцыя. Упэўнены, што і далей землякі будуць яшчэ не раз заваёўваць п’едэсталы, услаўляць нашу малую радзіму — Бешанковіччыну. Дасканаласць, як вядома, не мае мяжы.

"Зара"

Вярнуцца