Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

21 жніўня 2019 года

БРСМ Бешанковіччыны праводзіць акцыю «У школу з Добрым Сэрцам»

Традыцыйна напярэдадні новага навучальнага года сваю дапамогу тым, хто апынуўся ў няпростай жыццёвай сітуацыі, прапануюць валанцёры руху Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Добрае Сэрца». Да дабрачыннай акцыі «У школу з Добрым Сэрцам» штогод далучаецца ўся краіна, у тым ліку і бешанкавічане.

Паводле інфармацыі першага сакратара РК ГА «БРСМ» Т. Жукоўскай, па выніках мінулагодняй акцыі, напрыклад, школьных тавараў было сабрана на агульную суму каля 1,5 тысячы рублёў. Адзенне, абутак, канцылярскія прыналежнасці, прадастаўленыя неабыякавымі жыхарамі раёна, былі перададзены ў сацыяльна-педагагічны цэнтр, дом сямейнага тыпу, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, да таго ж абсалютна ўсе ўстановы адукацыі аказвалі дапамогу сваім выхаванцам, якім асабліва цяжка падрыхтавацца да школьных будняў.

У гэтым годзе далучыцца да добрай справы можна да 15 верасня. І не важна, што менавіта вы пакладзеце ў добрую скарбонку. Нават самая, здавалася б, нязначная рэч будзе камусьці патрэбная. Пакупкі можна перадаваць у раённы камітэт ГА «БРСМ» па адрасе: г. п. Бешанковічы, вул. Камуністычная, 10, каб. 27, тэл. 8 (02131) 6-07-45. Рэчы прымаюцца і ў кожнай установе адукацыі.

"Зара"

Вярнуцца