Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

10 верасня 2019 года

БРСМ і райкам прафсаюза работнікаў АПК павіншавалі лепшых аграрыяў Бешанковіцкага раёна

Не першы год адказна і старанна працуюць на ўборцы ўраджаю маладыя механізатары раёна. У рамках праекта «Моладзь — за ўраджай!» раённы камітэт ГА «БРСМ» і райкам прафсаюза работнікаў АПК віншуюць лепшых маладых камбайнераў і вадзіцеляў з працоўнымі перамогамі.

Сёлета спіс самых-самых узначалілі свіцінскія рупліўцы (яны завяршылі ўборку яшчэ ў апошнія дні жніўня) — камбайнеры Аляксандр Шкялёнак (намалаціў 756 т), Аляксандр Воранаў і яго памочнік Мікалай Краўцоў (578 т ), Анатоль Мачыха (327 т), а таксама працаўнік ЗАТ «ААБ-Агра Наватар» Іван Духовіч (перавёз 2460 т збожжа). Пазначыўшы тэхніку, на якой працуюць маладыя людзі, адмысловымі таблічкамі, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Таццяна Жукоўская жадала ім не зніжаць узятыя тэмпы працы ў далейшым.

Сярод бешанковіцкіх хлебаробаў нямала працавітай моладзі. Напрыклад, у складзе экіпажаў-тысячнікаў: у тандэме з вопытнымі наватарскімі камбайнерамі — маладыя памочнікі Антон Нячай і Юрый Аксёнаў. Самааддана шчыравалі на жніве камбайнеры Андрэй Козін (678 т) і Павел Полазаў (633 т), таксама работнікі гэтага сельгаспрадпрыемства. Працуе моладзь і на палетках ААТ «Бешанковічы аграсэрвіс»: Вадзім Піліпёнак намалаціў 1288 т збожжа (па дадзеных на 5 верасня), Іван Вашук — 791 т, вадзіцель Дзмітрый Чэрапаў адвёз ад камбайнаў 1521 т збожжа. Дзмітрый Прапісноў (намалаціў 553 т), Аляксандр Пляхневіч разам з памочнікам Канстанцінам Лашковым (259 т) — маладыя хлебаробы КСВУП «ДраздыАгра».

"Зара"

Вярнуцца