Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

21 красавіка 2020 года

ДАІ Бешанковіцкага раёна ўзмацніла кантроль за веласіпедыстамі і матацыклістамі

     З 16 па 23 красавіка ДАІ Бешанковіцкага раёна праводзіць прафілактычную адпрацоўку населеных пунктаў і прылеглых да іх аўтадарог, накіраваную на папярэджанне і спыненне парушэнняў Правілаў дарожнага руху веласіпедыстамі, кіроўцамі мототранспорта.

       З пачатку года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана адно ДТЗ, здзейсненае па віне кіроўцы двухколавага транспартнага сродку. Адбылося яно 6 сакавіка ў Чашніцкім раёне. 31-гадовы кіроўца, знаходзячыся за рулём матацыкла, не справіўся з кіраваннем, з-за чаго здзейсніў наезд на апору лініі электраперадачы. Хочацца адзначыць, што малады чалавек на момант аварыі знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення і да таго ж не меў права кіравання транспартнымі сродкамі. Матацыкліст атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў шпіталізаваны.

      У ДАІ адзначаюць, што з прыходам вясны на дарогах з'яўляецца ўсё больш веласіпедыстаў і байкераў. У рамках тыднёвай прафілактыкі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правяралі, як дадзеная катэгорыя ўдзельнікаў дарожнага руху выконвае ПДР.

   Але не толькі ў гэтым заключаецца мэта мерапрыемства. Падчас рэйдавых мерапрыемстваў, у адным з якіх прымаў удзел і карэспандэнт «Зары», інспектары адказвалі на ўсе якія цікавяць пытанні веласіпедыстаў і матацыклістаў, нагадвалі правілы дарожнага руху, якія непасрэдна тычацца іх.

    Што да веласіпедыстаў, то яны з'яўляюцца вадзіцелямі транспартнага сродку. А гэта значыць, што яны, як і астатнія ўдзельнікі дарожнага руху, павінны выконваць ПДР.

    Адразу хочацца нагадаць, што да 14 гадоў можна ездзіць толькі па ходніках, абапал, веласіпедных дарожках, пры гэтым не ствараючы перашкоды для бяспечнага руху пешаходаў. З 14 гадоў дапускаецца рух веласіпедыстаў па праезнай частцы ў адзін шэраг не далей за 1 метр ад яе правага краю. Пры перамяшчэнні ш па дарозе ў цёмны час сутак ці ва ўмовах недастатковай бачнасці, на ровары павінны быць уключаны спераду фара, якая выпраменьвае белае святло, ззаду ліхтар, які выпраменьвае чырвонае святло. На пешаходным пераходзе веласіпедыст павінен весці веласіпед побач з сабой.

Вярнуцца