Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

28 жніўня 2019 года

ДАІ і УП «Белтэхагляд» на дарогах Бешанковіцкага раёна правялі сумесныя рэйды

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі і УП «Белтэхагляд» правялі сумесныя рэйды на дарогах Бешанковіцкага раёна, выяўляючы аўтамабілі, якія не маюць дазволу на ўдзел у дарожным руху.
Неналежны стан аўтамабіля нярэдка становіцца прычынай дарожна-транспартных здарэнняў.
- Да трагедыі могуць прывесці не толькі няспраўнасці, але і бруднае шкло, якое абмяжоўвае бачнасць, цьмянае святло запырсканых фар, зношаныя шыны, - адзначыў старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ РАУС У.А.Дзядзічкін. - На жаль, некаторыя кіроўцы легкадумна ставяцца да праходжання тэхагляду, лічачы яго не больш чым фармальнасцю. Аднак далёка не ўсе аўтааматары могуць самастойна выявіць тую ці іншую няспраўнасць, якая ў крытычнай сітуацыі можа стаць фатальнай, прычым не толькі для вадзіцеля, але і для тых, хто апынецца побач. Своечасовае праходжанне тэхагляду - неабходная мера, якая павышае бяспеку ўдзельнікаў дарожнага руху.
За час правядзення рэйдавых мерапрыемстваў выяўлены 51 факт эксплуатацыі транспартных сродкаў, якія не прайшлі тэхагляд. З пачатку ж года такіх зарэгістравана 842. З агульнай колькасці парушэнняў 371 было здзейснена паўторна.
Часцей за ўсё кіроўцы-парушальнікі тлумачаць адсутнасць дазвольнай наклейкі на аўтамабілі занятасцю і тым, што транспартны сродак не эксплуатуецца:
- Разумееце, машына доўга стаяла, ніхто ёю не карыстаўся, таму праходзіць тэхагляд не было ніякай патрэбы. А сёння мне спатрэбілася тэрмінова ехаць, і я вырашыў, што нічога страшнага, калі адзін раз скарыстаюся аўтамабілем, - паўтараў адзін з парушальнікаў ПДР, якога затрымалі падчас рэйду.
Варта адзначыць, што большасць кіроўцаў ўсё ж адказна ставяцца да праходжання тэхагляду. Напрыклад, у гаспадара «Оpel», якога супрацоўнікі ДАІ спынілі для праверкі дакументаў, аўтамабіль быў у поўным парадку.
- Заўсёды праходжу тэхагляд своечасова, гэта для маёй жа бяспекі, - сказаў мужчына.
Таго ж меркавання прытрымліваецца і кіроўца «Volkswagen»:
- Аўтамабіль з'яўляецца крыніцай павышанай небяспекі, няспраўны аўтамабіль - тым больш. Купляючы машыну, кожны кіроўца павінен разумець, што бярэ на сябе вялікую адказнасць і павінен сачыць за яго станам.
Ну, а для безадказных кіроўцаў КаАП Рэспублікі Беларусь прадугледжвае матэрыяльныя меры ўздзеяння: аўтаўладальнікі, якія кіруюць транспартнымі сродкамі, своечасова не прайшлі тэхагляд, прыцягваюцца да адказнасці ў выглядзе штрафу ад 1 да 3 базавых велічынь. Паўторнае парушэнне на працягу года пагражае штрафам ад 2 да 5 базавых велічынь.
Вярнуцца