Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

21 мая 2020 года

ДАІ патрабуе ўключаць блізкае святло!

Напярэдадні летніх канікул з 25 мая па 5 чэрвеня ў рэспубліцы пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага - дзеці!», асноўная задача якога - прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, прывіцце юным удзельнікам дарожнага руху навыкаў бяспечных паводзін на дарогах, прыцягненне ўвагі вадзіцеляў, бацькоў і педагогаў да праблемы дзіцячага траўматызму.

    У перыяд правядзення СКМ супрацоўнікамі ДАІ будуць праведзены рэйды на дарогах па прадухіленню парушэнняў Правілаў дарожнага руху дзецьмі, а таксама вадзіцелямі транспартных сродкаў асабліва ў месцах, дзе размешчаны ўстановы адукацыі.

   Акцэнтуем увагу на тым, што ў гэты перыяд усе транспартныя сродкі абавязаны перасоўвацца з уключаным блізкім святлом фар або дзённымі хадавымі агнямі. За невыкананне гэтага патрабавання Правілаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу да 2-х базавых велічынь (ст.18.14 ч.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь).

   Бацькам жа неабходна быць прыкладам паводзін на дарогах сваім дзецям. Асаблівая тэма - мабільныя тэлефоны і навушнікі. Неабходна пераканаць дзіцяці, каб паблізу або на праезнай частцы ён не размаўляў па тэлефоне і не слухаў музыку, бо гэта адцягвае яго ўвагу. А святлоадбівальныя элементы на вопратцы, абутку дапамогуць кіроўцу загадзя звярнуць на дзіця ўвагу, а значыць, ён зможа своечасова затармазіць.
Вярнуцца