Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

15 красавіка 2020 года

Далучайцеся да добрай справы

Немагчыма не парадавацца, што і ў гэтыя цяжкія для ўсіх часы ўсё ж знаходзяцца неабыякавыя людзі, якія праяўляюць міласэрнасць і клопат аб блізкім. Кампаніі ТАА «БелбойлерТрэйд» і НВП «Белкатламаш» ТАА - у ліку тых, якія паспяшаліся на дапамогу медыцынскім работнікам.

     Прадпрыемствы аказалі дабрачынную фiнансавую дапамогу бальніцам горада Віцебска ў памеры 10 000 рублёў для набыцця сродкаў індывідуальнай абароны. Таксама яны падтрымліваюць і нашу УАЗ «Бешанковіцкая цэнтральная раённая бальніца» ў закупцы ахоўных сродкаў першай неабходнасці.

     - Мы павінны клапаціцца не толькі пра сябе, але і пра сваіх блізкіх, сваякоў, сяброў, супрацоўнікаў і проста людзей, якія знаходзяцца побач з намі, - адзначае дырэктар ТАА «БелбойлерТрэйд» Алена Канавалава. - Наша кампанія, як і многія іншыя, адчувае ўсю напружанасць сітуацыі, якая стварылася ў сувязі з распаўсюджваннем COVID-19. Галоўная задача цяпер - гэта забеспячэнне бяспечных умоў працы медыцынскага персаналу бальніц. У сувязі з гэтым нашымі арганізацыямі было прынята рашэнне аб пераліку грашовых сродкаў для далейшай цэнтралізаванай закупкі бальніцамі сродкаў індывідуальнай абароны. Мы заклікаем астатнія прадпрыемствы па магчымасці далучацца да добрай справы, унесці ў яе сваю лепту.

     Нават маленькая дапамога кожнага вельмі важная, бо без сумесных намаганняў дасягнуць перамогі нялёгка, тым больш у барацьбе з распаўсюджваннем вірусных захворванняў.
Вярнуцца