Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

22 ліпеня 2019 года

Данііл Квачоў з Бешанковічаў выступае ў складзе зборнай Віцебскай вобласці па валейболе

Што можа быць лепш, чым займацца любімай справай. Наш субяседнік – дзевяцікласнік Данііл Квачоў – сваё захапленне знайшоў гадоў шэсць назад і зараз, нягледзячы на юны ўзрост, асоба ўжо вядомая.Неаднойчы імя новай зорачкі валейбола з’яўлялася і на старонках «Зары».

Даніілам мы сустрэліся пасля чарговых спаборніцтваў, што прайшлі ў Маладзечне. На Рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў сярод юнакоў ён выступаў у складзе зборнай Віцебскай вобласці і прывёз дадому Дыплом І ступені.

    – Цяжка было ў самы першы дзень, потым прызвычаіліся. Трэба сказаць, перамога далася нялёгка, усе сапернікі аказаліся моцнымі. Вельмі складана ішла гульня з гродзенцамі (выйгралі з лікам 3:2). У фінале сустрэліся з мінчанамі (3:0). Але тым большай стала і наша радасць, што ўсё ж здолелі заваяваць золата, – падзяліўся ўражаннямі хлопец.

    Сапраўды, задавальнення ад сапраўднай валейбольнай бітвы, калі сапернікі не маюць намеру саступаць, ніякія камп’ютары, планшэты ды іншыя сучасныя гаджэты не заменяць. Праўда, і працаваць прыходзіцца шмат: штодзень, пасля заняткаў у школе і невялікага адпачынку дома, трэніроўкі, спачатку ў трэнажорнай зале, дзе часта займаецца разам з дзядулем, потым на пляцоўцы. Вось дзе можна даць выйсце эмоцыям! З якім бы настроем ні выйшаў, спаборніцтва захопіць, і ўжо не важна нават таварыская сустрэча гэта ці вырашальны матч чэмпіянату. Важна само імгненне гульні, у ім – усё жыццё.

Ніхто не ведае, што чакае далей, куды завядзе жыццёвая сцяжынка. Але і так зразумела, што валейбол для Данііла больш, чым проста спорт. Сюды ён прыйшоў следам за сябрамі. Трэнер Мікалай Мікалаевіч Пушнікаў разгледзеў у юнаку талент, і той пачаў паступова расці, дасягаць вынікаў. Упэўнены, што наперадзе яшчэ шмат важных перамог. Жадаем эфектыўных трэніровак і відовішчных гульняў. Каб сапернікі ў спаборніцтвах былі моцнымі, бо з цяжкасцю заваяваная перамога мае саладзейшы смак.

"Зара"

Вярнуцца