Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

2 ліпеня 2020 года

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна!

Сардэчна віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 76-й гадавінай вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

У гэта свята мы славім ветэранаў, баявы дух і працоўны подзвіг якіх заклалі падмурак нашага сённяшняга жыцця, ушаноўваем усіх, хто гераічна адстаяў у баях і ў тыле незалежнасць нашай Айчыны, аднавіў разбураную Беларусь, зрабіўшы яе спакойнай і міралюбівай.

Упэўненыя, што мэтанакіраванасць беларускага народа, патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення, прытрымліванне запаветаў продкаў дадуць выдатны вынік, які памножыць слаўныя старонкі нашай гісторыі і ўмацуе на міжнароднай арэне статус Беларусі як квітнеючай дзяржавы.
Ад усёй душы жадаем здароўя, шчасця, дабрабыту, аптымізму і поспехаў ва ўсіх справах! Міру, дабра, працвітання нашай роднай Беларусі, нашай роднай Бешанковіччыны!

Галіна УНУКОВІЧ,
старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь ШВЕДАЎ,
старшыня раённага Савета дэпутатаў.

"Зара"

Вярнуцца