Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

3 кастрычніка 2019 года

Д.Л.Бабарэнь з Бешанковічаў можа знайсці падыход да любога

Жыццё кожнага чалавека ацэньваецца па тым, які след ён пакідае на зямлі. Дзіна Леанідаўна Бабарэнь, адказны сакратар Бешанковіцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, не ўмее жыць толькі для сябе. Такую актывістку яшчэ паспрабуй знайдзі ...

Працоўны стаж Д.Л.Бабарэнь складае 38 гадоў, 25 з якіх яна працавала бухгалтарам у цэнтральнай раённай бальніцы. Апошнія два гады працуе на карысць раённай ветэранскай арганізацыі. Без захопленасці на такой пасадзе нельга, ды і проста не атрымаецца. Таму Дзіна Леанідаўна ўкладвае ў працу ўсю сваю энергію і вольны час.

Асабістыя душэўныя якасці, здольнасць уважліва выслухаць, паспагадаць, даць параду дазваляюць ёй схіліць да сябе людзей і прымаць актыўны ўдзел у вырашэнні іх праблем. За гэта Дзіну Леанідаўну любяць, паважаюць, дзеляцца з ёй радасцю і горам. Яна ведае кожнага ветэрана Бешанковіччыны, умее арганізаваць любое мерапрыемства, знайсці падыход да любога земляка.
З лёгкай рукі Д.Л.Бабарэнь ў гэтым годзе былі арганізаваны паездкі ветэранаў у Хатынь і Бярэзінскі біясферны запаведнік, на радзіму вядомага беларускага пісьменніка В.Быкава ў в.Бычкі Ушацкага раёна, на мемарыяльны комплекс «Прарыў», на Узрэчча.

Па ініцыятыве Дзіны Леанідаўны абнавілася ўся наглядная агітацыя ў ветэранскай арганізацыі. З'явіліся стэнды з партрэтамі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы, герояў Савецкага Саюза і перадавікоў сярод старшыняў першасных і цэхавых ветэранскіх арганізацый. Да яе заслуг можна таксама аднесці стварэнне летапісу Бешанковіцкай раённай ветэранскай арганізацыі з 1985 года.
Ад старшыні раённага савета ветэранаў А.В.Крачкоўскага на адрас адказнага сакратара можна чуць толькі самыя добрыя словы. Д.Л.Бабарэнь удыхнула свежую брую ў працу раённай грамадскай арганізацыі.

А з якім трапятаннем і непадробнай любоўю Дзіна Леанідаўна распавядае пра сваіх родных!
- Я лічу сябе шчаслівым чалавекам, у якога спраўдзіліся самыя запаветныя мары, - кажа Дзіна Леанідаўна. - Я імкнулася заўсёды да таго, каб мае дзеці атрымалі добрую адукацыю і выраслі прыстойнымі людзьмі. Я ганаруся сваімі сынамі - Віталём і Яўгенам. Яны для мяне і ўцеха, і падтрымка ў жыцці. Не чаю душы і ў сваіх унучках, іх у мяне пяць. А пра мужа магу сказаць, што ён сапраўдны мужчына і самы лепшы муж. Ён заўсёды побач, заўсёды падтрымлівае і дапамагае. Хай гэта гучыць банальна, але за ім я як за каменнай сцяной.
Заслугі гэтай выдатнай жанчыны не засталіся незаўважанымі. Да Дня пажылых людзей Д.Л.Бабарень адзначана Падзякай старшыні раённага выканаўчага камітэта.
Вярнуцца