Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

27 мая 2020 года

Для школьнікаў Бешанковіцкага раёна лінейкі пройдуць у класным фармаце

Лічаныя дні застаюцца да заканчэння навучальнага года. Школьнікі ў прадчуванні канікул, а выпускнікі - свята апошняга званка.

   Як распавёў рэдакцыі начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама А.І.Ерашоў, у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй урачыстыя лінейкі ў школах раёна пройдуць 30 мая на свежым паветры толькі для навучэнцаў 9-х і 11-х класаў. Для астатніх школьнікаў вынікі навучальнага года будуць падведзены на класных мерапрыемствах.

  Што ж тычыцца экзаменаў, то яны пройдуць у звычайным рэжыме з 1 па 9 чэрвеня. Выпускныя балі запланаваны на 10 чэрвеня. На жаль, агульнай урачыстасці з канцэртам і флешмобом на цэнтральнай плошчы не будзе, але кожны выпускны клас развітаецца са школьнымі сценамі па-свойму.
Вярнуцца