Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

6 ліпеня 2020 года

Каб на нашым стале быў свежы хлеб

Што можа быць смачнейшым за хрумсткую скарыначку духмянага хлеба? Мабыць, ні адна трапеза не абыходзіцца без гэтага прадукта. І хоць сёння ў крамах Бешанковіччыны вялікі выбар хлебабулачных вырабаў розных вытворцаў, большасць жыхароў нашага раёна аддае перавагу менавіта бешанковіцкаму хлебу. І не дзіўна. Аддзел прамысловасці (так зараз называюць хлебазавод) Бешанковіцкага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства выпускае экалагічна чыстую прадукцыю, што пацверджана адпаведнымі сертыфікатамі.
Штодня прадпрыемства выпускае парадку трыццаці найменняў хлебабулачных вырабаў. Як гаворыцца, выбірайце, што душы заўгодна. У суткі на хлебазаводзе пякуць каля трох тон хлеба, у месяц - дзевяноста тон. Крыху больш за 50% прадукцыі ідзе для задавальнення патрэб жыхароў раёна, больш за 15% рэалізуецца ў Шумілінскім, 8,9% - у горадзе Віцебску і Віцебскім раёне, яшчэ 8,3% адпраўляецца ў крамы Лепельскага і Чашніцкага раёнаў. 15,6% хлебабулачных вырабаў паступае ў гандлёвыя кропкі прыватных прадпрымальнікаў.

Каб задавальняць самыя вытанчаныя густы сучасных пакупнікоў, на хлебазаводзе перыядычна абнаўляецца абсталяванне. За апошнія гады набыты пякарная печ нямецкай фірмы, расстоечная шафа, цеплагенератар, булачная лінія для вытворчасці батонаў і багетаў. Але па-ранейшаму ў вытворчасці хлеба выкарыстоўваецца і ручная праца. Бо адна справа, калі да мукі і цеста датыкаюцца цёплыя рукі майстра, і зусім іншае - метал канвеера.
Каб да нашага сняданку на стале быў свежы хлеб, бешанковіцкага хлебапёкі працуюць у дзве змены. Велізарная адказнасць ляжыць і на кіроўцах, якія дастаўляюць хлебабулачныя прадукцыю ў гандлёвыя кропкі, а такіх дзясяткі, і знаходзяцца яны адзін ад аднаго на значнай адлегласці. Кожны дзень вадзіцелі хлебавозак праязджаюць ад 50 да 300 кіламетраў. Працоўны дзень пачынаецца рана, а чацвёртай раніцы. Калі многія спяць, яны ўжо ва ўсю працуюць.

Выдатна спраўляюцца са сваімі абавязкамі Раман Уладзіміравіч Карасёў, Андрэй Васільевіч Булыня, Валерый Мікалаевіч Матыль, Аляксандр Мікалаевіч Казлоў і Віктар Мікалаевіч Шмарын. Для іх галоўнае - своечасова даставіць хлеб па прызначэнні. Затрымлівацца нельга, бо хлебабулачныя вырабы маюць абмежаваны тэрмін рэалізацыі, ды і свежы, мяккі хлеб нашмат хутчэй знойдзе свайго пакупніка, чым заляжалы прадукт ...
Вярнуцца