Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

6 жніўня 2019 года

На Бешанковіччыне праходзіць прафілактычная дэкада «Дзяржтэхагляд».

З 7 па 17 жніўня супрацоўнікі ДАІ будуць правяраць аўтамабілістаў на наяўнасць дзяржаўнага тэхнічнага агляду транспарту. Такая мера з'яўляецца прафілактычным мерапрыемствам пад назвай «Дзяржтэхагляд». Яно накіравана на змяншэнне колькасці ДТЗ.
    Як сведчыць статыстыка, у гэтым годзе ў рэспубліцы супрацоўнікі ДАІ выявілі больш 195 тысяч фактаў ўдзелу ў дарожным руху без тэхагляду. Паўторна на працягу года за такое парушэнне затрымана больш за 75 тысяч кіроўцаў.
  Як адзначыў старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС У.А.Дзядзічкін, у нашым раёне за сем месяцаў выяўлена 791 транспартны сродак без допуску да ўдзелу ў дарожным руху, з іх 352 - паўторна.
  Паводле Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, за кіраванне транспартным сродкам без дазволу на допуск яго да ўдзелу ў дарожным руху прадугледжана папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь. У выпадку паўторнага здзяйснення на працягу года такога ж парушэнні штраф складзе ад 2 да 5 базавых велічынь.
Вярнуцца