Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

30 ліпеня 2019 года

На Бешанковіччыне праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя "Быт"

З 29 ліпеня па 3 жніўня 2019 года на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праводзяцца спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы «БЫТ».
Як паказвае практыка, злачынствы, здзейсненыя падчас сямейных сварак і канфліктаў, нярэдка па жорсткасці і цяжкасці наступстваў іх здзяйснення шмат у чым пераўзыходзяць загадзя запланаваныя, добра падрыхтаваныя злачынныя дзеі. У сферы сямейна-бытавых адносін здзяйсняецца кожнае трэцяе забойства і кожнае чацвёртае наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання. Таму, калі ў вашай хаце склалася крытычная сітуацыя, паспрабуйце неадкладна пакінуць кватэру.
Калі здзекі носяць сістэмны характар, загадзя трэба сабраць самыя неабходныя рэчы і пакінуць іх у бяспечным месцы - у родных ці сяброў. Заўсёды трымаеце дакументы, ключы і грошы ў такім месцы, каб, пакідаючы кватэру, вы маглі хутка ўзяць іх з сабой. Папрасіце суседзяў, якім вы больш за іншых давяраеце, каб яны выклікалі міліцыю, калі пачуюць з вашай кватэры крыкі.
У выпадку ж, калі вы не можаце выйсці з кватэры, неабходна: замкнуцца ў ваннай з тэлефонам і паспрабаваць выклікаць міліцыю, гучна клікаць на дапамогу, крычаць: «Пажар» і г.д.
Калі вам усё-такі ўдалося выскачыць на лесвічную пляцоўку, тэлефануйце ва ўсе дзверы, крычыце і клічце на дапамогу. Нават калі ніхто не выйдзе, па меншай меры, гэта можа астудзіць нападаючага, а ў вас будуць сведкі здарэння ў выпадку, калі вы ў далейшым звярніцеся ў міліцыю.

Аляксандр Рыбакоў,
начальнік РАУС.
Вярнуцца