Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

27 верасня 2019 года

На брацкай магіле ў Бешанковічах прайшоў мітынг у рамках міжнароднай акцыі памяці "У славу агульнай Перамогі!»

На брацкай магіле ў райцэнтры, дзе спачываюць 186 савецкіх воінаў, прайшоў мітынг у рамках міжнароднай акцыі памяці "У славу агульнай Перамогі!», прымеркаванай да святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі.

Мы ўваходзім у новую эпоху, у якой у хуткім часе не застанецца жывых відавочцаў ваенных падзей. Адзіным сведкам будзе зямля з памятных месцаў вайны, з месцаў гібелі воінаў і мірных жыхароў. Міжнародная акцыя створыць новую культуру памяці пра Вялікую Айчынную вайну. Пакуль часам не сцерліся падзеі і даты, будзе сабрана зямля з усіх памятных месцаў той страшнай вайны ..

Ва ўрачыстай абстаноўцы начальнік групы прызыву на ваенную службу ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў А. А. Бародзій ажыццявіў забор зямлі з пахавання і перадаў яе на захоўванне ў Бешанковіцкі раённы гісторыка-краязнаўчы музей. Так зробяць і з астатняй зямлёй, якую трэба будзе сабраць з 48 мемарыялаў і вайсковых пахаванняў Бешанковіччыны.

Мерапрыемства працягнулася ускладаннем вянка да падножжа помніка. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць усіх ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.
Як ужо паведамлялася раней, 9 мая наступнага года зямлю з месцаў воінскай славы гарадоў-герояў, памятных месцаў вайны, месцаў гібелі воінаў і мірных жыхароў былых рэспублік СССР змесцяць у крыпту сталічнага Храма-помніка ў гонар Усіх Святых. Такім чынам будуць уз'яднаныя ў народнай памяці ўсе, хто змагаўся плячом да пляча, здабываючы агульную Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне.
Вярнуцца