Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

20 сакавіка 2020 года

На сумесным пасяджэнні Бешанковіцкага раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта разгледжана пытанне аб развіцці і падтрымцы асабістых падсобных гаспадарак

     На пасяджэнне былі запрошаны кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў раёна. Падведзены вынікі работы ў гэтым напрамку за мінулы год і пастаўлены задачы на цяперашні.

     Паводле інфармацыі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, на пачатак бягучага года ў раёне налічвалася 4 548 асабістых падсобных гаспадарак. Іх уладальнікамі ўцягнута ў абарот больш за 2 тысячы гектараў сельгасугоддзяў. Прыдзвінцы трымаюць 597 галоў буйной рагатай жывёлы (з іх 475 – каровы), 1260 свіней, 257 коней, 615 галоў коз, звыш за 22 тысячы галоў птушкі. Параўноўноўваючы гэтыя дадзеныя з лічбамі мінулых гадоў, намеснік начальніка райсельгасхарчу А.В.Баранок канстатаваў, што пагалоўе жывёлы ў раёне, на жаль, з кожным годам памяншаецца.

     У раёне прымаюцца пэўныя меры для выпраўлення становішча, аднак іх недастаткова.

     Раённая ўлада добра разумее, што асабістыя падсобныя гаспадаркі адыгрываюць вялікую ролю ў прыватнай эканоміцы вяскоўцаў: выручка за здадзенае малако, прадукцыю раслінаводства значна папаўняе сямейны бюджэт. Менавіта таму важна дапамагчы руплівым гаспадарам.

     Па матэрыялах раённай газеты “Зара” ад 20 сакавіка 2020 г.

     Фотаздымак з адкрытых крыніц

Вярнуцца