Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

6 мая 2020 года

На Узрэччы ў Бешанковіцкім раёне адбыўся мітынг, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі

Напярэдадні Дня Перамогі ў краіне аб'яўлена акцыя «Беларусь памятае. Памятаем кожнага». У рамках праекта ва ўсіх рэгіёнах Беларусі пройдуць урачыстыя цырымоніі ўскладання кветак да помнікаў і абеліскаў, дзе пахаваныя героі Вялікай Айчыннай вайны. 6 траўня да акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» далучыўся Бешанковіцкі раён. У мемарыяльнага комплексу «Узрэчча» прайшоў мітынг. Месца правядзення акцыі было абрана не выпадкова. Менавіта тут у канцы чэрвеня 1944 гады 6-я гвардзейская армія 1-га Прыбалтыйскага фронту пад камандаваннем генерал-палкоўніка Івана Чысцякова фарсіравала Заходнюю Дзвіну.
У брацкай магіле на Узрэччы пахаваныя 216 байцоў Чырвонай Арміі. Сярод іх 8 Герояў Савецкага Саюза: Міхаіл Хваткоў, Іван Плякін, Анатоль Звераў, Уладзімір Салончанка, Іван Бірукоў, Мікалай Дароўскі, Іван Мартынаў і Джумаш Асаналіеў. Усе яны ўдастоены гэтага высокага звання пасмяротна.
Кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі арганізацый і грамадскіх аб'яднанняў, мясцовыя жыхары прыйшлі на брацкую магілу, каб ушанаваць памяць тых, хто цаною ўласнага жыцця адстаяў мір на нашай зямлі.

Да падножжа абеліска ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі гірлянду і вянкі, жывыя кветкі ляглі да брацкай магілы.
Вярнуцца