Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

16 жніўня 2019 года

На выхадныя дні ДАІ Бешанковіччыны ўзмоцніць кантроль за выкананнем ПДР

У гэтыя выхадныя дні ў мэтах забеспячэння бяспекі дарожнага руху Дзяржаўтаінспекцыя Бешанковіччыны ўзмоцніць кантроль за выкананнем правілаў дарожнага руху як кіроўцамі, так і пешаходамі.
   Супрацоўнікі ДАІ арыентаваны на выяўленне вадзіцеляў, якія кіравалі транспартам у стане ап'янення, грэбуюць хуткаснымі рэжымамі, правіламі абгону і праезду пешаходных пераходаў. У сферы асаблівай увагі інспектараў апынуцца і парушэнні правілаў выкарыстання сродкаў пасіўнай бяспекі - моташлемаў, рамянёў бяспекі, святловяртальных элементаў.
    Дзяржаўтаінспектары заклікаюць усіх быць як мага больш уважлівымі на дарозе і выконваць ПДР.
Вярнуцца