Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

7 мая 2020 года

Онлайн-марафон «75 ДЗЯКУЙ!»

9 траўня ў Instagram запісе @ gck.vitebsk трансляцыя святочнага онлайн-марафона «75 ДЗЯКУЙ»

Дзень Перамогі - адно з самых галоўных святаў у сучасным грамадстве, найважнейшая падзея ў сусветнай гісторыі, што праслаўляе вялікі подзвіг савецкага народа. Роўна 75 гадоў таму нашы продкі заваявалі запаветную Перамогу, змагаючыся плячом да пляча. Мы не маем права забываць пра тое, якім коштам дасталася вызваленне Радзімы нашым дзядам і прадзедам, і таму, напярэдадні 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Цэнтр культуры «ВІЦЕБСК» пры падтрымцы Віцебскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» праводзіць онлайн-марафон «75 ДЗЯКУЙ!». Вядучым прамога эфіру стане генеральны дырэктар Цэнтра культуры Глеб Лапіцкі

Трансляцыя святочнага марафону пачнецца 9 мая 2020 года 12:00 у афіцыйным instagram-акаўнце Цэнтра культуры. На сувязь з Глебам Лапіцкім выйдуць прадстаўнікі розных творчых калектываў, устаноў культуры, школ мастацтваў, агульнаадукацыйных школ, прадпрыемстваў і арганізацый усіх раёнаў Віцебскай вобласці.
Вярнуцца