Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

12 лістапада 2019 года

Прагаласаваць датэрмінова жыхары Бешанковіцкага раёна змогуць ужо сёння

Сёння, 12 лістапада, пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, якое будзе доўжыцца да 16 лістапада ўключна. У гэты перыяд выбарчыя ўчасткі будуць адкрыты з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін. Усе, хто жадае прагаласаваць датэрмінова, могуць прыйсці на ўчастак у гэты час і аддаць свой голас за кандыдата ў дэпутаты.

Пагадзіцеся, што не ўсе змогуць трапіць на выбарчыя ўчасткі менавіта 17 лістапада. Шмат у каго, асабліва ў выходныя, хапае хатніх клопатаў. Таму зрабіць свой выбар цалкам можна ў любы з дзён датэрміновага галасавання. Такога меркавання прытрымліваецца нямала жыхароў нашага райцэнтра. Пра гэта мы даведаліся падчас моладзевага пікету, які праводзіцца актывістамі БРСМ паблізу рэдакцыі газеты "Зара".

Падобныя мерапрыемствы моладзевая арганізацыя традыцыйна праводзіць з мэтай павышэння электаральнай актыўнасці выбаршчыкаў. На гэты раз БРСМаўцы прапаноўвалі ўсім жадаючым адказаць на пытанне, за што яны будуць галасаваць на выбарах, а таксама раздавалі ўлёткі, якія нагадваюць пра дату выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Моладзевыя пікеты будуць працягваць сваю працу і на гэтым тыдні.
Вярнуцца