Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

30 верасня 2019 года

РК ГА «БРСМ» Бешанковіцкага раёна дапамог вучням у рамках акцыі «У школу з добрым сэрцам»

Рабіць добрыя справы, тым больш для тых, хто ў гэтым асабліва мае патрэбу, даўно стала добрай традыцыяй для валанцёрскага руху ГА «БРСМ». Самая масавая моладзевая арганізацыя краіны на працягу некалькіх гадоў з'яўляецца ініцыятарам і арганізатарам дабрачыннай акцыі «У школу з добрым сэрцам».
Паводле слоў першага сакратара РК ГА «БРСМ» Т.А.Жукоўскай, у гэтым годзе самы актыўны ўдзел у акцыі прынялі вучні СШ №1 і №2 райцэнтра, а таксама юнакі і дзяўчаты Бачэйкаўскай сярэдняй школы.
- Штогод мы збіраем неабходныя канцылярскія прыналежнасці, прадметы адзення і ўжытку да новага навучальнага года, - распавядае Таццяна Аляксандраўна. - Пасля нашы валанцёры перадаюць сабраныя рэчы дзецям са шматдзетных, няпоўных і малазабяспечаных сем'яў. Агульнымі намаганнямі мы робім добрую справу.
У гэтым годзе, напрыклад, сабрана канцылярскіх прыладаў на суму 200 рублёў, шмат адзення (курткі, швэдры, блузкі) і мяккіх цацак. Усё гэта будзе перададзена ў Ульскі дом сямейнага тыпу, а таксама шматдзетным і малазабяспечаным сем'ям.
Вярнуцца