Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

24 ліпеня 2019 года

Традыцыйнае свята "Зажынкі" прайшло ў Бешанковіцкім раёне

24 ліпеня хлебаробаў радавалі не толькі надвор'е, але і святочны настрой. На кромцы поля паблізу в.Слабада, гаспадаром якога з'яўляецца УА "Ульскі ГПЛ імя Л.М.Даватара", прайшло традыцыйнае свята "Зажынкі".
Гэта не проста прыгожы тэатралізаваны славянскі абрад, які сваімі каранямі сыходзіць углыб стагоддзяў, а свайго роду ўстаноўка на важкі агульны каравай.
Адкрыў свята старшыня Бешанковіцкага райвыканкама А.А.Булаўкін. Андрэй Анатольевіч павіншаваў камбайнераў і ўсіх прысутных з пачаткам масавай уборкі ўраджаю, пазначыўшы, што менавіта ад зладжанай работы ўсіх зараз залежыць вынік уборачнай кампаніі. Жнеі, чые песні ў гэты дзень ліліся над полем, у адказ ўручылі старшыні сімвалічны сноп ураджаю 2019 года.
А далей наступіў самы хвалюючы момант. Механізатары селі за штурвалы сваіх камбайнаў і адзін за адным вывелі тэхніку на хлебную ніву. Што ж, не падвядзі, надвор'е, хлебароба! У добры шлях, жніво!
Вярнуцца