Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

13 лютага 2019 года

У Беларусі адмяняецца дыферэнцыраваная плата за некаторыя ЖКП

У Беларусі адмяняецца дыферэнцыраваная плата за тэхнічнае абслугоўванне жылых дамоў, паслугі водазабеспячэння, водаадвядзення, а таксама электрычную энергію ў залежнасці ад аб'ёмаў спажывання. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 9 лютага 2019 года №81, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
Пастановай уводзіцца новая група спажыўцоў электраэнергіі, жылыя памяшканні якіх абсталяваны асобнымі прыборамі індывідуальнага ўліку расходу электраэнергіі і стацыянарна ўсталяванымі або ўбудаванымі прымальнікамі электрычнай энергіі для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння (пры адсутнасці цэнтралізаванага цепла - і газазабеспячэння з платай за электраэнергію па ўстаноўленых заканадаўствам тарыфах).

Прадугледжана, што налічэнне платы па субсідаваных тарыфах будзе праводзіцца ў дачыненні да жылых памяшканняў, у якіх грамадзяне зарэгістраваныя па месцы жыхарства.

Таксама прадугледжваецца пераразлік платы за жыллёва-камунальныя паслугі ў выпадку няправільнага прымянення арганізацыяй тарыфу на жыллёва-камунальную паслугу з моманту выяўлення гэтага факту (парушэнні). Але пераразлік можа быць не больш чым за тры месяцы, калі ён цягне даналічэнне платы за ЖКП за папярэднія перыяды.
Парадак зняцця паказанняў прыбораў індывідуальнага ўліку расходу камунальных паслуг дапоўнены выпадкам падлучэння да сістэмы дыстанцыйнага зняцця паказанняў.

Прадугледжваецца для пражываючых па дагаворах найму жылога памяшкання ў інтэрнаце парадак платы за тэхнічнае абслугоўванне ліфта, санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў, пакрыццё расходаў на электраэнергію, спажытую на асвятленне дапаможных памяшканняў і працу абсталявання, у тым ліку ліфтаў, зыходзячы з колькасці грамадзян, указаных у такіх дагаворах.

Па матэрыялах БелТА.


Вярнуцца