Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

29 чэрвеня 2020 года

У Бешанковічах прайшоў канцэрт «За намі будучыню», прымеркаваны да Дня моладзі

У мінулую суботу ў цэнтральным парку гарпасёлка адзначылі Дзень моладзі. Для гасцей свята работнікі культуры падрыхтавалі маладзёжную праграму «За намі будучыня».
Адкрыла мерапрыемства галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама М.А.Пясецкая. Марына Анатольеўна выказала ўдзячнасць прыдзвінскай моладзі за ініцыятыву і талент, настойлівасць і мэтанакіраванасць. А учорашнім выпускнікам школ пажадала роўна ісці да вызначанай мэты і не здавацца.
Сваімі творчымі нумарамі тых, хто сабраўся, радавалі Дз.Краўцова, Дз.Сінкевіч, Т.Губарэвіч, А.Літвінчук, В.Чаплінская, Ю.Курмель, А.Сухарава, Т.Мясаедава і іншыя. Незабыўным момантам мерапрыемства стаў запальны флэш-моб пад адну з папулярных сярод моладзі мелодый «Yno».
І вядома ж, якое свята без забаў і салодкіх пачастункаў? Сваім прыемным водарам дзетак вабіла гандлёвая кропка з салодкай ватай і поп-корнам. Былі і жадаючыя паскакаць на батуце.
Скончылася мерапрыемства дыскатэкай.
Вярнуцца