Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

28 кастрычніка 2019 года

У Бешанковічах прайшоў турнір па баскетболу

Цікавая гульня, сяброўскія размовы, станоўчыя эмоцыі і безліч напружаных момантаў, калі фартуна была на баку то адных, то другіх – незабыўныя ўспаміны кожнага спартсмена. Без гэтага не абыходзіцца ні адно спаборніцтва. Нядаўняя спартыўная «бітва» – у ліку тых, што надоўга застаюцца ў памяці.

Турнір па баскетболе сярод юнакоў сабраў бешанковіцкіх аматараў спорту на пляцоўцы ў ФСК «Дзвіна». За перамогу змагаліся вучні сярэдніх школ райцэнтра і ДУА «Астровенская д/с-СШ». Сапернікі падабраліся роўныя па сіле, у кожным матчы барацьба ішла да апошняга імгнення, пакуль пераможны мяч не быў закінуты ў кальцо.

У выніку першае месца заваявалі баскетбалісты з СШ №2 г. п. Бешанковічы, другое – вучні СШ №1 гарпасёлка, на трэцім размясціліся астровенцы. Памятнымі ўзнагародамі для юных спартсменаў сталі граматы ад ФСК «Дзвіна» і салодкія прызы ад РК ГА «БРСМ».

"Зара"

Вярнуцца