Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

31 сакавіка 2020 года

У Бешанковічах прыём грамадзян правёў намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта У. П. Пенін

     У малой зале райвыканкама намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама У. П. Пенін правёў асабісты прыём грамадзян. На сустрэчу з Уладзімірам Пятровічам прыйшлі дырэктар ДКУП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Бешанковіцкага раёна» Ю. У. Кіслёнак і галоўны ўрач УЗ «Бешанковіцкая ЦРБ» С. А. Рошчына. Узнятыя пытанні даволі набалелыя.

   Першы тычыўся фінансавання рамонту даху ЦРБ. Асвоены 275 тысяч рублёў. Каб усё завяршыць, не хапае, паводле папярэдніх падлікаў, яшчэ 31 тысячы рублёў. Другая просьба звязаная з фінансаваннем рамонту Бешанковіцкай дзіцячай школы мастацтваў. Работы тут пачаты яшчэ чатыры гады таму. На дадзены момант адрамантаваны два флігелі. Зараз УКБ плануе прыступіць да асноўнага будынка. Выдзелена 300 тысяч рублёў. Гэта, можна сказаць, кропля ў моры. Іх хопіць толькі на ўцяпленне даху. На аднаўленне аўтэнтычнага фасаду (будынак з'яўляецца помнікам архітэктуры, прычым мае другую катэгорыю гісторыка-культурнай каштоўнасці, г.зн.з'яўляецца каштоўнасцю нацыянальнага значэння) прадпрыемству неабходна яшчэ 1,3 мільёна рублёў. Варыянт адшукваць і асвойваць грошы часткамі не падыходзiць, паколькі ўсе працы (сістэмы вентыляцыі, ацяплення, супрацьпажарнай бяспекі і г.д.) звязаныя. Іх трэба ажыццяўляць адначасова.

    Уладзімір Пятровіч абяцаў паспрыяць, адзначыўшы, што з рашэннем першага пытання асаблівых праблем паўстаць не павінна, 31 тысяча рублёў – сумадля будаўніцтва далёка не астранамічная. Другое пытанне застаецца адкрытым. Зварот патрабуе дадатковага вывучэння і ўзята на асаблівы кантроль.

Марыя Санько, http://www.gztzara.by

Вярнуцца