Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

17 студзеня 2020 года

У Бешанковічах выкупацца на Вадохрышча можна на «Чыстых прудах»

Штогод 19 студзеня праваслаўны свет святкуе Вадохрышча. У гэты дзень існуе традыцыя - акунацца ў палонку. І ў апошнія гады яе папулярнасць толькі набірае абароты.

Колькасць жадаючых выкупацца на Вадохрышча расце і ў Бешанковічах. Толькі ў мінулым годзе ў дзень свята спецыяльнае месца для купання, арганізаванае на «Чыстых прудах» каля ЦРБ, наведалі больш за 150 чалавек. У гэтым годзе абрад будзе праводзіцца на гэтым жа вадаёме. Ён запланаваны на нядзелю, з 12 да 20 гадзін. Па традыцыі ваду на месцы купання асвяціць бацюшка.
Для тых, хто купаецца, будзе разгорнуты пункт абагравання з палаткай, месцам для пераапранання і гарачай гарбатай. Каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, ля вадаёма будуць дзяжурыць супрацоўнікі РАУС, РАНС і медыкі.

У гэты ж дзень, 19 студзеня, адбудзецца асвячэнне вады ля Свята-Ільінскай царквы. Разбор святой вады пачнецца з 10 гадзін 30 хвілін. Яе ўжываюць па раніцах нашча, а таксама ў адмысловых сітуацыях, напрыклад, у час хваробы. У Царкве вядома, што калі да вадохрышчанскай вады ставіцца з глыбокай пашанай, то яна можа захоўваць свае якасці і не губляць смаку на працягу цэлага года, да наступнага свята Богаяўлення.
Вярнуцца