Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

2 кастрычніка 2019 года

У Бешанковіцкім раёне стартавала вакцынацыя супраць грыпу

Адзіны дзейсны спосаб прафілактыкі грыпу - вакцынацыя. Каб вірус не заспеў нас знянацку, ужо цяпер варта падумаць пра сваё здароўе.

На Бешанковіччыне пачалася кампанія па імунізацыі супраць грыпу. Ва УАЗ «Бешанковіцкая ЦРБ» паступіла 2080 доз супрацьгрыпознай вакцыны. Пра гэта рэдакцыі распавялі ў РЦГіЭ. У гэтым годзе для бясплатнай імунізацыі ў раёне будуць выкарыстоўваць вакцыну «Грыпол плюс» расійскай вытворчасці.
Бясплатная вакцынацыя паказаная дзецям ад шасці месяцаў да трох гадоў, асобам з хранічнымі захворваннямі і старэйшыя за 65 гадоў, цяжарным, школьнікам. Таксама за кошт сродкаў мясцовага бюджэту вакцынацыя праводзіцца дзецям, якія наведваюць арганізаваныя калектывы, студэнтам, медыцынскім работнікам, работнікам устаноў адукацыі і г. д.Грамадзяне, якія працуюць, будуць вакцынавацца за кошт прадпрыемстваў. Ёсць магчымасць набыць вакцыну за ўласныя сродкі.

Аптымальным часам для вакцынацыі з'яўляецца перыяд з верасня па сярэдзіну лістапада, паколькі сезонны ўздым захворвання прыпадае на канец студзеня-пачатак лютага, да гэтага часу павінна паспець сфармавацца ахоўная рэакцыя арганізма, якая падтрымліваецца на працягу паўгода.
Вярнуцца