Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

20 сакавіка 2019 года

У Бешанковіцкім раёне веласіпедыстка атрымала траўмы, стукнуўшыся аб аўтобус і зваліўшыся на дарогу

18.03.2019 г. каля 14:00 гадзін кіроўца аўтобуса 1987 года нараджэння, кіруючы аўтобусам «МАЗ-256200», рухаючыся па вул.Раманава ў г.п.Бешанковічы, у раёне д.6А, здзяйсняў апярэджанне жанчына, якая ў гэты час рухалася на веласіпедзе па краі праезнай часткі. Жанчына, 1965 году нараджэння, не справілася з кіраваннем ровара і ўпала на правы борт аўтобуса, пасля чаго на праезную частку. У выніку ДТЗ жанчына атрымала цялесныя пашкоджанні, з якімі шпіталізавана ў хірургічнае аддзяленне УЗ «Бешанковіцкая ЦРБ». ДАІ праводзіць праверку па факце інцыдэнту.

Паважаныя пешаходы і веласіпедысты, перш чым парушаць Правілы дарожнага руху, падумайце, ці будзе апраўдана ваша рызыка, што вы выйграеце і што можаце страціць.

Пры любых абставінах, старайцеся аналізаваць сітуацыю і своечасова прымаць правільнае рашэнне.

Памятаеце, што Правілы дарожнага руху створаны ва ўсім свеце не для таго, каб іх парушаць, а для таго, каб бездакорна выконваць усе іх патрабаванні.

Будзьце ўважлівыя і асцярожныя!

Фотаздымак носіць ілюстратыўны характар


Вярнуцца