Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

23 верасня 2019 года

У Бешанковіцкім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі экспануецца выстаўка "Свет дзяцінства»

Дзяцінства - чароўны свет. І хоць яно пралятае вельмі хутка, але так цікава, ярка і весела. Гэта незабыўная пара, пара мараў, шчырай радасці. Мы павінны берагчы яго ў сваім сэрцы, і тады яно не забудзе нас.

Вярнуцца ў савецкае дзяцінства і аддацца ўспамінам змогуць усе, хто наведае выставу «Свет дзяцінства», арганізаваную супрацоўнікамі Бешанковіцкага раённага гісторыка-краязнаўчага музея. У выставачнай зале прадстаўлены кнігі і цацкі мінулага стагоддзя.
Дарэчы, пабываць на выставе могуць як дарослыя, так і дзятва. Палюбавацца музейнымі прадметамі, а таксама паўдзельнічаць у забаўляльных конкурсах ужо выдалася магчымасць старэйшай групе яслі-сада №1 г.п.Бешанковічы. Падчас экскурсіі дзеці адгадвалі загадкі і імёны казачных герояў, прайшлі заданні на ўвагу і кемлівасць, а таксама збіралі пазлы і гулялі з рэтра-цацкамі. Скончылася займальная сустрэча праглядам любімага многімі савецкага мультфільма «Ну, пачакай!».
Вярнуцца