Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

19 верасня 2019 года

У Бешанковіцкім раённым Цэнтры дзяцей і моладзі кожнае дзіця знойдзе занятак па душы

Пачаўся новы навучальны год, а гэта значыць, што прыйшоў час падумаць, чым зацікавіць дзіцяці акрамя традыцыйных школьных заняткаў. Бешанковіцкі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі прапануе дзецям выбраць захапленне па душы і здольнасцях. Для гэтага педагагічны калектыў наведваў установы адукацыі, дзе прадстаўляў дзецям і іх бацькам відэаролік з візітоўкай Цэнтра, прэзентацыі эстэтычнага і экалагічнага аддзелаў, віртуальную экскурсію аб'яднання па інтарэсах «Акварыумістыка», майстар-класы па розных напрамках і выставы дзіцячых работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

- Заняткі ў гуртку дапамагаюць дзіцяці не толькі арганізаваць свой вольны час, знайсці сяброў, але і развіць здольнасці, павысіць пазнавальны інтарэс, - распавядае дырэктар ДУДА «Бешанковіцкі раённы Цэнтр дзяцей і моладзі» С.У.Гайко. - Бацькам і педагогам важна памятаць: чым даўжэй дзіця займаецца ў аб'яднанні па інтарэсах, тым больш ёно самастойнае, арыентаванае на ўласны поспех і выбар як сваёй будучай прафесіі, так і жыццёвага шляху ў цэлым. Таму вельмі важна падтрымаць яго імкненне самарэалізавацца. А для гэтага трэба запісаць дзіця ва ўпадабаныя яму гурткі.
Самымі масавымі і папулярнымі сярод дзяцей з'яўляюцца аб'яднанні па інтарэсах мастацка-эстэтычнага кірунку. Гэта такія, як «Чароўны клубок», «Творчасць», «Палітра», «Папяровая фантазія», «Атэлье юных модніц», «Фантазёры». Менавіта праз мастацтва, мастацкую творчасць адбываецца перадача духоўнага вопыту чалавецтва, які спрыяе аднаўленню сувязей паміж пакаленнямі.
На развіццё цікавасці дзяцей да вывучэння і аховы прыроды, біялогіі, геаграфіі, экалогіі і іншых навук аб Зямлі накіраваны аб'яднанні па інтарэсах эколага-біялагічнай адукацыі «Залатая рыбка», «Фларыстыка», «Беларуская саломка», «Чароўная бяроста» і «Флорадызайн» .
Калі вы ўгледзелі ў сваім дзіцяці цягу да заняткаў спортам, то ў гэтым вам дапамогуць аб'яднанні па інтарэсах фізкультурна-спартыўнай накіраванасці. Цэнтр таксама прапануе дзецям заняткі ў аб'яднанні па інтарэсах турысцка-краязнаўчага напрамку, дзе дзятва знаёмяцца з гісторыяй і культурай роднага краю, лёсамі суайчыннікаў, сямейнай і народнай творчасцю.

У наша стагоддзе высокіх тэхналогій не адстаюць ад прагрэсу і педагогі аддзела тэхнічнай творчасці. Так, займаючыся ў ракетамадэльным гуртку, хлопцы знаёмяцца з вялікай колькасцю розных матэрыялаў і інструментаў, пры гэтым набываючы карысныя для жыцця навыкі. Пры вырабе мадэляў ракет навучэнцы сутыкаюцца з рашэннем пытанняў аэрадынамікі, у іх выпрацоўваецца інжынерны падыход да вырашэння праблем, якія ўзнікаюць. А з верасня бягучага года з'явілася новае аб'яднанне «Квадракоптар», якое прадугледжвае тэарэтычнае і практычнае азнаямленьне з беспілотнымі лятальнымі апаратамі.

- Цэнтр дзяцей і моладзі - гэта не толькі заняткі, але яшчэ і святы, фестывалі, конкурсы, спаборніцтвы, гульні і цікавыя сустрэчы. Гэта адмысловы астравок дзяцінства са сваімі традыцыямі, каштоўнасцямі, знаходкамі і перамогамі, менавіта таму тут так ярка раскрываюцца таленты, і кожнае дзіця адчувае сваю паспяховасць і абароненасць. Для таго каб даведацца больш, прыходзьце і прыводзьце да нас сваіх дзяцей. Нашы педагогі заўсёды вам рады. І, магчыма, менавіта заняткі ў гуртках вызначаць будучую прафесію вашага дзіцяці. Як гаворыцца, што ведаеш, што ўмееш, то і за спіной не носіш, - падагульніла дырэктар Цэнтра С.У.Гайко.
Вярнуцца