Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

30 красавіка 2020 года

У час рэспубліканскага суботніка ў Бешанковіцкім раёне на вызначаных аб’ектах вяліся работы па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан помнікаў, месц баявой і воінскай славы, воінскіх пахаванняў

     З працоўным запалам, пры актыўным удзеле жыхароў раёна 25 красавіка на Бешанковіччыне прайшоў рэспубліканскі суботнік. На вызначаных аб’ектах вяліся работы па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан помнікаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама па добраўпарадкаванні тэрыторый райцэнтра і сельскіх населеных пунктаў.

   Хочацца адзначыць, што кожны знай­шоў прымяненне сваім сі­лам. А талакой любая справа ладзіцца. Нават надвор’е не перашка­джа­ла рабоце, бо настрой ва ўсіх быў бадзёры. Напрыклад, супра­цоў­нікі ўпраў­лен­ня па пра­цы, занятасці і сацыяль­най абароне рай­выкан­кама і ТЦСАН ад­пра­віліся ў вёску Даб­ры­­горы, каб прывесці ў належны стан парк «Са­ломінка», які адносіцца да помні­каў архітэк­ту­ры і ўнесе­ны ў Дзяр­жаў­ны спіс гісторыка-культур­ных каштоў­насцей Рэс­пуб­­лікі Бела­русь.  Пра­цоў­ны дэсант Бешанко­віц­кага раёна газазабес­пя­чэння друж­на займаў­ся добраўпа­радкаваннем тэрыторыі ля адміні­стра­цыйнага будынка: аб­наўлялі аб’­ек­ты малых архітэктур­ных формаў, упрыгож­валі кветнікі. Аднача­со­ва вяліся рабо­ты па добра­ўпарадка­ванні во­інскіх пахаван­няў у аграгарадку Свяча і вёс­цы Слабодка.

    Заўсёды прымаюць актыўны ўдзел у добрых па­чынаннях і супрацоў­ні­кі раённага выканаўчага камітэта. На чале са старшынёй райвыкан­ка­ма Г. У. Унуковіч яны бя­лілі дрэвы ў парку Кам­са­моль­­цаў і  займа­лі­ся акультур­ван­нем клумбы ля райвы­кан­ка­ма. Як руплівыя гас­па­дары працавалі чле­ны Бе­шанковіцкай ра­ённай арганізацыі РГА «Белая Русь» пад кіраў­ніц­твам яе старшыні Андрэя Ула­­дзі­мі­равіча Буйлова, яны бялілі і саджалі дрэвы.

   Лідары і члены РК ГА «БРСМ» у гэ­ты дзень ака­звалі да­па­могу па гаспадарцы вэтэрану Вялікай Ай­чын­най вай­ны Гені Нісанаўне Умецкай.

    З самай раніцы кі­пе­ла праца каля брац­кай магілы ў вёсцы Пажарышча, дзе клапатліва працавалі супрацоўнікі РАНС. Не сядзелі без справы і супрацоўнікі ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў. Яны займаліся  навядзеннем парадку ля адміністрацыйнага будынка, у цэнтральным парку гарпасёлка і на грамадзянскіх могілках у вёсцы Берасні (прыводзілі ў парадак два воінскіх пахаванні). Шматлюдна было і на вуліцы Інтэрнацыянальнай у райцэнтры, дзе чысцілі спуск да ручая супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў. Асаблівую ўвагу надалі ў гэты дзень землякі і добраўпарадкаванню тэрыторый могілак і дарог, якія вядуць да іх.

    У такіх мерапрыемствах, правядзенне якіх стала ўжо добрай традыцыяй, ёсць і сур’ёзная эканамічная складаючая. У гэтым годзе, напрыклад, па інфармацыі аддзела эканомікі раённага выканаўчага камітэта, на суботніку планавалася зарабіць каля 12,7 тысячы рублёў. Удзел у ім прынялі больш за 4,5 тысячы чалавек. Кожны зароблены рубель пойдзе на добрыя мэты.

Алена МАРОЗАВА, http://www.gztzara.by/2020/04/v-beshenkovichskom-rajone-proshjol-respublikanskij-subbotnik/

Вярнуцца