Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

11 лістапада 2019 года

У гэтым годзе ў Бешанковіцкі раён па размеркаванні прыбыло 66 маладых спецыялістаў

Штогод пасля заканчэння ВНУ і ССНУ на свае першыя працоўныя месцы прыбываюць маладыя спецыялісты. Пра тое, што моладзь - гэта будучыня, гэта кадравы і дэмаграфічны патэнцыял, не адзін раз гаварылася на сустрэчы маладых спецыялістаў, якія прыехалі ў Бешанковіцкі раён. У 2019 годзе да нас па размеркаванні прыбыло 66 чалавек. У мінулым жа годзе на першыя працоўныя месцы прыйшлі 70 маладых людзей.

Да новаспечаных спецыялістам звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Г. М. Шведаў: "Сёння вы, адукаваная і ініцыятыўная моладзь з новымі падыходамі, поглядамі, ідэямі, уліваецеся ў працоўныя калектывы ўстаноў, прадпрыемстваў і арганізацый, даецё новы імпульс да іх развіцця. Ад таго, наколькі камфортна вы адчуеце сябе на першых працоўных месцах, шмат у чым залежыць ваша замацаванне ў раёне».
Пра перспектывы развіцця рэгіёну распавёў намеснік старшыні райвыканкама М.А.Заблоцкі. Мікалай Анатольевіч таксама акцэнтаваў увагу на тым, што падобныя сустрэчы праводзяцца, каб маладыя спецыялісты ведалі: ім аказваецца ўвага і падтрымка на самым высокім узроўні, а галоўнае - яны ніколі не застануцца сам-насам са сваімі праблемамі.

Якія сацыяльныя гарантыі ў маладога спецыяліста? На якую грашовую дапамогу ён можа разлічваць? Як вырашыць жыллёвае пытанне? Ці абавязаны наймальнік забяспечыць жыллём прыбылага работніка? Як прадастаўляецца льготны крэдыт маладым спецыялістам? На гэтыя і іншыя пытанні адказалі начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай і юрыдычнай работы райвыканкама Т.М.Петрушэнка, начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама А.А.Журко, галоўны спецыяліст службы суправаджэння аддзела рознічнага бізнесу цэнтра банкаўскіх паслуг №203 філіяла №215 ААТ «АСБ Беларусбанк» г.п.Бешанковічы Г. А. Цынгалёва.

Аб моладзевых праектах, акцыях, конкурсах, спаборніцтвах і спартыўнай дзейнасці, якія праводзяцца на Бешанковіччыне, расказалі і запрасілі да актыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці раёна Т.А.Жукоўская, першы сакратар РК ГА «БРСМ» і В.А.Петухоў, галоўны спецыяліст райвыканкама, які курыруе пытанні фізічнай культуры, спорту і турызму.

Пасля нарады галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама М.А.Пясецкая прапанавала маладым людзям наведаць раённы гісторыка-краязнаўчы музей і Дом рамёстваў. Таксама ўсе ўдзельнікі запоўнілі анкеты, у якіх кожны выклаў шэраг сваіх пытанняў і прапаноў. Усе анкеты будуць старанна прааналізаваны.
Вярнуцца