Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

13 жніўня 2019 года

У ліку лідэраў механізатар КСПУП «ДраздыАгра» - Дзмітрый Прапісноў

Надвор'е ўносіць у ход уборачнай кампаніі адчувальныя карэктывы. Падчас дажджу працы ў поле даводзіцца спыняць. Але камбайнеры час дарма не губляюць - яшчэ раз старанна аглядаюць тэхніку, ліквідуюць няспраўнасці. У адзін з такіх «нялётных» дзён мы заспелі за рамонтам свайго камбайна лепшага механізатара КСПУП «ДраздыАгра» - Дзмітрыя Прапіснова.

- Так, гэта ўборачная кампанія не з простых, з-за праліўных дажджоў зніжаецца тэмп работ, - разважае механізатар. -Але мы стараемся выкарыстоўваць кожную пагодную хвіліну, каб сабраць з палёў ураджай. Кожны колас у нас - на вагу золата ...
Уборачная плошча ў гаспадарцы - 866 гектараў, на жніве задзейнічана тры экіпажы. На раніцу 12 жніўня тут было ўбрана 396 гектараў, намалочана 638 тон збожжа. Больш за палову ўбраных плошчаў (230 гектараў) на рахунку Дзмітрыя Прапіснова, камбайнер намалаціў 367 тон збожжавых.
Вярнуцца