Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

17 кастрычніка 2019 года

УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік" закупіла 33 кантэйнеры для паасобнага збору смецця

Раздзельны збор і перапрацоўка цвёрдых бытавых адходаў - падыходы да экалагічнай культуры насельніцтва, прадыктаваныя часам. Яны паслужаць захаванню нашай прыроды.

УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік" дзякуючы інвестыцыйнай праграме ГУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» закупіла 33 кантэйнеры для паасобнага збору смецця (іх кошт склаў крыху больш за 20 тысяч рублёў). Сучасныя ацынкаваныя еўракантэйнеры для шкла, паперы, пластыка ўяўляюць сабой ёмістасці на колах, якія зачыняюцца на замак вечкамі і маюць спецыяльныя адтуліны для загрузкі адходаў. Аб'ём кантэйнера - 1,1 м3.

Як адзначыў выконваючы абавязкі намесніка дырэктара УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік" А.М.Рошчын, у райцэнтры ўжо вызначаны месцы для стварэння пляцовак. Кантэйнеры новага тыпу усталююць у раёне вуліц Чарняхоўскага, Маладзёжнай, Урыцкага, Інтэрнацыянальнай, Петруся Броўкі.
Вярнуцца