Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

3 чэрвеня 2020 года

Увага! Конкурс!

У Год малой радзімы і 573-годдзя гарадскога пасёлка Бешанковічы, Бешанковіцкі раённы Савет дэпутатаў і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама праводзяць раённы фотаконкурс "Мая малая радзіма»
Да ўдзелу ў фотаконкурсе запрашаюцца ўсе жадаючыя без узроставых абмежаванняў.
Конкурсныя працы (фатаграфіі) прымаюцца да 30 чэрвеня 2020 года па адрасе: г.п.Бешанковічы, вул.Камуністычная, 12, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, на эл.пошту: ideologicheskiy@mail.ru, у паведамленні старонкі «Раён Бешанковіцкі».
Даведкі па тэл.: 802131 65071
Фотаконкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
- фатаграфія на тэму «Прырода роднага краю»;
- фатаграфія на тэму «Мае землякі».
Работы будуць разглядацца журы ў кожнай намінацыі па двух узроставых катэгорыях: удзельнікі да 18 гадоў і старэйшыя за 18 гадоў.
Да ўдзелу ў фотаконкурсе дапускаюцца аўтарскія каляровыя або чорна-белыя фатаграфіі.
Працы ў абавязковым парадку суправаджаюцца тлумачальнай запіскай, у якой паказваюцца наступныя дадзеныя: прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам), узрост, месца працы (вучобы), намінацыя і назва работы, кароткая анатацыя, адрас і нумар кантактнага тэлефона.
Колькасць фатаграфій ад аднаго аўтара не абмежаваная.
Пераможцы, якія занялі першыя месцы ў кожнай намінацыі і катэгорыі, узнагароджваюцца дыпломамі і каштоўнымі прызамі.
Вярнуцца