Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

17 верасня 2019 года

Ветэран пажарнай службы з Бешанковічаў П.Ф.Гнеўка адзначыў 96-годдзе

11 верасня свой дзень нараджэння адзначыў удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ветэран пажарнай службы Павел Фёдаравіч Гнеўка. Яму споўнілася 96 гадоў.
Супрацоўнікі РАНС не забываюць свайго былога калегу, віншуюць з рознымі святамі і заўсёды з вялікім задавальненнем наведваюць ветэрана, запрашаюць яго на святочныя мерапрыемствы. На гэты раз імянінніка віншавалі начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Сяргей Мікалаевіч Мялешкін, які перадаў віншавальны адрас ад Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Аляксандравіча Вашчанка, старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў АПЧС «Выратавальнік» Д.А.Трухан, начальнік Бешанковіцкага РАНС В.А.Жук і старшыня Бешанковіцкага раённага аддзялення БГА ветэранаў АПЧС «Выратавальнік» В.М.Галыня. Шмат цёплых слоў і віншаванняў прагучала ў адрас Паўла Фёдаравіча. Але, як адзначыў сам ветэран, самае галоўнае - гэта тое, колькі добрых спраў пакіне пасля сябе чалавек.
Чытаць поўнасцю: "Зара"
Вярнуцца