Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

25 ліпеня 2019 года

З 25 па 31 ліпеня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычную акцыю "Дзіця - пасажыр!"

З 29 па 31 ліпеня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць асноўны этап прафілактычнай акцыі, мэта якой - своечасовае рэагаванне на наяўнае становішча ў сферы забеспячэння бяспекі дарожнага руху, папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей-пасажыраў.
 
Акцыя акрамя прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў прапагандуе выкарыстанне рамянёў бяспекі і дзіцячых утрымлівальных прылад.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што за невыкарыстанне дзіцячага ўтрымліваючага прыстасавання ў выпадках, калі яно абавязкова, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па частцы 5 артыкула 18.14 КоАП Рэспублікі Беларусь і цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да чатырох базавых велічынь, у выпадку паўторнага невыкарыстання дзіцячага ўтрымліваючага прыстасавання на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, кіроўца будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па частцы 12 артыкула 18.1 4 КоАП Рэспублікі Беларусь у выглядзе накладання штрафу ў памеры ад двух да васьмі базавых велічынь.

Задумайцеся пра бяспеку дзіцяці ў дарозе зараз!
Вярнуцца