Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

4 кастрычніка 2019 года

З 7 кастрычніка ў Бешанковіцкім раёне стартуе акцыя "Захавай сабе жыццё!»

З 7 па 17 кастрычніка ў Беларусі будзе праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя "Захавай сабе жыццё!», якая накіравана на папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў, папулярызацыю выкарыстання флікераў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак.

   У гэты перыяд асаблівая ўвага будзе нададзена аварыйна-небяспечным пешаходным пераходах і месцам масавага збору людзей. У прыватнасці, міліцыянты будуць сачыць за тым, як пешыя ўдзельнікі дарожнага руху выконваюць ПДР. Акрамя гэтага, на прадпрыемствах і ў арганізацыях, а таксама ў навучальных установах супрацоўнікі ДАІ правядуць гутаркі па спыненні парушэнняў пешаходамі Правілаў дарожнага руху.

    Дзяржаўтаінспекцыя Бешанковіччыны нагадвае, што рухацца па абочыне пешаходам дазваляецца насустрач транспартнай плыні і толькі там, дзе няма тратуара, пешаходнай або веласіпеднай дарожкі, а пераходзіць праезную частку трэба ва ўстаноўленым для гэтага месцы, папярэдне пераканаўшыся, што транспартны сродак спыніўся. У цёмны час сутак для прыцягнення ўвагі вадзіцеляў неабходна абазначыць сябе святлоадбіўнымі элементамі. Гэта асабліва важна пры складаных умовах надвор'я, калі бачнасць дарогі скарачаецца ў некалькі разоў. А калі ж у пешахода маецца флікер, то адлегласць, з якога кіроўца яго можа заўважыць, узрастае з 25-40 да 140 метраў. І гэта з'яўляецца самым дзейсным спосабам засцерагчы сябе на дарозе.
Вярнуцца