Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны раёна

Навіны раёна

7 жніўня 2019 года

«Зберым дзяцей у школу!». Падарункі для Ірыны.

      Раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" на чале з яе старшынёй Наталляй Мікалаеўнай Апанасёнак далучылася да рэспубліканскай акцыі «Зберым дзяцей у школу!». У адзін са жнівеньскіх дзён новы заплечнік, школьныя прыналежнасці, а таксама плюшавы мішка адправіліся ў аграгарадок Камоскі. Прызначаліся яны для вучаніцы СШ №2 райцэнтра Ірыны Любочка.
      Збянтэжана ўсміхаючыся, будучая трэцякласніца прыняла падарункі і падзякавала за аказаную дапамогу. Яна была вельмі дарэчы, бо зусім нядаўна ў сям'і нарадзілася яшчэ адзно малое.
       Школьныя прыналежнасці ад Беларускага саюза жанчын сталі для Ірыны не толькі добрым падарункам, але і стымулам атрымліваць у новым навучальным годзе толькі добрыя адзнакі.
па матэрыялам "Зара"
Вярнуцца