Навіны рэгіёна
7 кастрычніка 2019 года
7 жыхарак Віцебскай вобласці ўдастоены ордэна Маці
За ўзорнае выхаванне пецярых і больш дзяцей адзначаны шматдзетныя мамы, якія рэалізавалі сябе і ў бацькоўстве, і ў розных сферах дзейнасці. Сярод іх супрацоўніца філіяла «Наваполацкжалезабетон» ААТ «Крычаўцэментнашыфер» Алеся Лук'янава, інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі міліцыі грамадскай бяспекі АУС Полацкага райвыканкама Галіна Серафімава, хатнія гаспадыні з Віцебска, Наваполацка, Гарадка, якія таксама не прывыклі сядзець на месцы, удзельнічаюць у грамадскім жыцці, маюць хобі, што паспяхова сумяшчаюць з сямейнымі клопатамі.
Свае ўзнагароды жанчыны атрымаюць на ўрачыстым прыёме ў аблвыканкаме з нагоды Дня маці, на якім традыцыйна ўшаноўваюць ардэнаносных мам і ўладальніц абласной прэміі імя З. Тусналобавай-Марчанка.