Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны рэгіёна

Навіны рэгіёна

22 ліпеня 2019 года

У Віцебскай вобласці на жніве ёсць першы тысячнік!

Першым тысячу тон збожжа ў Віцебскай вобласці намалаціў на палях Браслаўшчыны прадстаўнік Глыбоцкай інтэграцыйнай структуры Сяргей Зелянкевіч.
На раніцу 19 ліпеня ён прыбраў 260 га і намалаціў 1011 т збожжа. Першыя віншаванні камбайнер прыняў ад старшыні Браслаўскага райвыканкама Аляксандра Баданіна і генеральнага дырэктара ААТ «Глыбоцкі камбікормавы завод» Алега Скрабнеўскага. Сяргей Зелянкевіч працуе на камбайне New Holland-CRV-9.80. У мехатрадаў Глыбоцкай інтэграцыйнай структуры дзевяць камбайнаў: сем імпартных і два айчынных. У гарачую пару яны задзейнічаны на палях Глыбоцкага, Браслаўскага і Шаркаўшчынскага раёнаў.
Фота з архіву vitvesti.by.
Вярнуцца