Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны рэгіёна

Навіны рэгіёна

8 кастрычніка 2019 года

У Віцебскай вобласці расчышчаць вуліцы ад снегу будуць амаль 400 адзінак тэхнікі

Расчышчаць вуліцы населеных пунктаў Віцебскай вобласці будуць амаль 400 адзінак спецтэхнікі, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення ЖКГ аблвыканкама Юрый Дзядзела на пасяджэнні камісіі па надзвычайных сітуацыях пры аблвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На 1 кастрычніка арганізацыямі рэгіёну створаны запас драўнянага паліва ў аб'ёме 485,8 тыс.куб.м: 292 тыс.куб.м дроў, астатняе - шчэпкі. Ёсць і неабходны запас рэзервовага паліва. "Для працы ў зімовы перыяд прадпрыемствы ЖКГ вобласці маюць 397 адзінак снегаачышчальнай тэхнікі. З іх 56 пяскараскідвальных, 152 снегаўборачных, 83 пагрузчыкі снегу, 106 самазвалаў і трактароў для вывазу снегу", - адзначыў Юрый Дзядзела.

У цяперашні час у Віцебскай вобласці нарыхтавана 60% неабходнай пясчана-саляной сумесі. Штогадовая патрэба ў процігалалёдных матэрыялах складае 27,1 тыс.т.

7 кастрычніка ў аблвыканкаме прайшло пасяджэнне камісіі па надзвычайных сітуацыях. На ёй разгледзелі пытанне гатоўнасці дамоў і арганізацый Віцебскай вобласці да асенне-зімовага перыяду.
Вярнуцца