Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Бешанковіцкі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / / Навіны / / Навіны рэгіёна

Навіны рэгіёна

22 кастрычніка 2019 года

Ва ўстановах сацабслугоўвання Віцебскай вобласці раскажуць, як павялічыць працягласць жыцця

Навучальныя семінары па павелічэнні працягласці жыцця пройдуць у кожнай установе сацыяльнага абслугоўвання вобласці.
Пра гэта дамовіліся прадстаўнікі камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне аблвыканкама, кафедры медыцынскай рэабілітацыі і фізічнай культуры ВМДУ і ГА «Беларускае рэспубліканскае геранталагічнае грамадскае аб'яднанне" на семінары па пытаннях даўгалецця, дзе таксама прысутнічалі дырэктары дамоў-інтэрнатаў і ТЦСАН Віцебшчыны.

Як выкарыстоўваць штучны медыцынскі інтэлект у вызначэнні якасці і працягласці жыцця, падзяліўся прафесар, доктар медыцынскіх навук Уладзімір Савасцьянаў. Ён таксама правёў практычныя заняткі - першаснае абследаванне людзей з мэтай выяўлення захворванняў. Аб прафілактыцы рознага роду хвароб праз баратэрапію распавяла дацэнт кафедры, кандыдат медыцынскіх навук, загадчыца аддзялення гіпабарычнай тэрапіі і баракліматычнай адаптацыі Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы №1 Ала Мікалаева, звярнуўшы таксама ўвагу на правільнае харчаванне.

- На семінарах ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання кожны супрацоўнік і той, хто пражывае ў доме-інтэрнаце, акрамя навучання зможа таксама прайсці першаснае даследаванне на выяўленне захворванняў, - распавяла начальнік упраўлення сацыяльнай падтрымкі насельніцтва і стацыянарных устаноў камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне аблвыканкама Вера Астапенка.
Вярнуцца