Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Бешенковичский районный исполнительный комитет
Главная / / Новости / / Новости района

Новости района

19 марта 2018 года

Перезагрузка со знаком плюс, или Сельхозпроизводители Бешенковиччины обсудили задачи номер один


Выязная нарада па пытаннях падрыхтоўкі да вясенніх палявых работ, вытворчасці малака адбылася на базе УП "Свіціна-ВМК". Удзел у ёй прынялі кіраўнікі і спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Работа семінара пачалася з наведвання мехдвара, дзе агрэгаты ўжо выстраіліся на лінейку гатоўнасці. Да прысутных звярнуўся начальнік упраўлення райсельгасхарчу С. Г. Акуневіч. У ходзе нарады ён прааналізаваў ступень гатоўнасці нашых сельгасвытворцаў, пазначыў асноўныя задачы, якія стаяць у бягучым годзе. Сяргей Генадзьевіч падкрэсліў важнасць кантролю за забяспечанасцю насенным матэрыялам, унясеннем угнаенняў.

– Надыходзіць вельмі важны і адказны перыяд для сельскагаспадарчай галіны, менш за месяц засталося да пачатку пасяўной кампаніі, – засяродзіў увагу прысутных С. Г. Акуневіч. – Таму зараз, напярэдадні веснавой сяўбы, трэба прыкласці ўсе намаганні, каб работы былі праведзены якасна.

Працаўнікі абмеркавалі надзённыя пытанні, атрымалі адпаведныя рэкамендацыі. Увага ўдзельнікаў мерапрыемства была звернута на пытанні аховы працы і тэхнікі бяспекі (каб на энерганасычаную тэхніку было па два механізатары), абавязковае правядзенне інструктажу, наяўнасць медыцынскіх справак, укамплектаванасць трактароў вогнетушыцелямі і інш. Пра гэта нагадаў намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу М. В. Кавалёнак.

Справаздачу трымала дырэктар УП "Свіціна-ВМК" Л. П. Мамойка.

– Паспяховая работа раслінаводства і жывёлагадоўлі шмат у чым залежыць ад гатоўнасці тэхнікі, гэта аснова, – адзначыла Людміла Пятроўна падчас "экскурсіі" па мехдвары. – І, хоць вясна для аграрыяў – заўсёды цяжкі экзамен, мы павінны вытрымаць яго годна. Сёлета плошча яравой сяўбы складае 820 гектараў (азімых пасеялі 1064 га). У гаспадарцы створаны механізатарскія звенні. Адно з іх – па падрыхтоўцы глебы (культывацыя з чызеляваннем) – будзе працаваць у дзве змены.

Калі ў раслінаводстве задача нумар адзін – падрыхтоўка да веснавых работ, то ў жывёладагоўлі – павелічэнне вытворчасці малака, а прыбаўкі тут можна дасягнуць, толькі калі правільна арганізаваць кармленне. Гэтай тэме была прысвечана другая частка семінара, што прайшла на ферме "Вярхоўе". Размову з кіраўнікамі і спецыялістамі вялі намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу А. В. Баранок, дырэктар філіяла "Бешанковіцкая племстанцыя" У. П. Белязека і галоўны ветэрынарны ўрач раёна С. А. Косцюшаў. Як дасягнуць павышэння якасці малака? Што павінна ўваходзіць у склад ідэальнай кармасумесі? Гэтыя і іншыя пытанні цікавілі ўдзельнікаў нарады. Сярод надзённых былі таксама і такія, як арганізацыя працы, раздойванне, асемяненне, правядзенне сартавання жывёлы, паасобнае кармленне кароў, забяспечанасць неабходнымі жывёламесцамі, замацаванне спецыялістаў, адказных за санітарны стан месцаў для прыёмкі цялят і г. д.

Напрыкацы мерапрыемства падвялі вынік, з якім нельга не пагадзіцца: у сельскай гаспадарцы дробязей быць не можа. Для таго, каб паспяхова пераадольваць цяжкасці, трэба рацыянальна выкарыстоўваць усе магчымасці, не губляць час дарма і проста годна працаваць. А праца ў гаспадарках раёна і сапраўды зараз ідзе напружаная.

Марыя САНЬКО.


Вернуться