1 снежня - Дзень юрыста

 Паважаныя работнікі і ветэраны юрыдычнай сферы!
Шчыра віншуем Вас з прафесійным святам!  Сёння не існуе ніводнай сферы дзейнасці, якую можна было б эфектыўна ажыццяўляць без прававой падтрымкі. Менавіта ад вашага прафесіяналізму, прынцыповай грамадзянскай пазіцыі, бездакорнай рэпутацыі залежыць умацаванне законнасці, стабільнасці і правапарадку ў краіне. 
 Ваша штодзённая праца па выкананні законаў, правоў, свабод грамадзян, законных інтарэсаў суб'ектаў гаспадарання дазваляе дынамічна развівацца эканоміцы і ў цэлым паляпшаць дабрабыт жыхароў раёна.  
 Жадаем моцнага здароўя, прафесійных поспехаў, міру, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім!

Галіна УНУКОВІЧ, старшыня Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта

Генадзь ШВЕДАЎ. старшыня Бешанковіцкага раённага Савета дэпутатаў