Прэс-рэліз "Сусветны дзень барацьбы са СНІДам - 2019"

1 снежня – Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Гэты дзень набыў статус штогадовай падзеі ў большасці краін свету і дэманструе міжнародную салідарнасць у барацьбе з эпідэміяй ВІЧ/СНІДу.

Сусветны дзень барацьбы са СНІДам кожны год прысвечаны пэўнай тэме. У гэтым годзе такой тэмай будзе «Вырашальная роля супольнасцяў».

Сёння Сусветны дзень барацьбы са СНІДам захоўвае сваю актуальнасць, нагадваючы пра тое, што пытанне павышэння дасведчанасці аб ВІЧ-інфекцыі, выкаранення стыгмы і дыскрымінацыі ў дачыненні да людзей, якія жывуць з ВІЧ, па-ранейшаму застаецца крытычна важным.

Згодна са статыстыкай Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, на планеце жыве больш за 37,9 мільёнаў чалавек. За апошнія 30 гадоў ад СНІДу памерла каля 32 мільёнаў чалавек.

У Рэспубліцы Беларусь за апошняе дзесяцігоддзе найбольшая колькасць новых выпадкаў рэгіструецца ва ўзросце старэй 35 гадоў. Пераважае гетэрасексуальны шлях перадачы ВІЧ.

Па стане на 01.11.2019 года ў рэспубліцы зарэгістравана:

больш за 27,5 тысяч выпадкаў ВІЧ-інфекцыі;

больш за 21,5 тысяч людзей, якія жывуць з ВІЧ.

У Віцебскай вобласці па стане на 01.11.2019 года зарэгістравана 1522 выпадкі ВІЧ-інфекцыі, колькасць людзей, якія жывуць з ВІЧ, – 1179, паказчык распаўсюджанасці склаў 100,64 на 100 тысяч насельніцтва (рэспубліканскі паказчык – 230,48).

Па паказчыку распаўсюджанасці вобласць займае 6-е месца

сярод абласцей рэспублікі.

За студзень – кастрычнік 2019 года выяўлена 102 новыя выпадкі ВІЧ-інфекцыі (за аналагічны перыяд 2018 года – 88).

У нашай краіне створана сістэма, якая забяспечвае максімальную даступнасць да кансультавання і тэсціравання на ВІЧ-інфекцыю. Прайсці добраахвотнае тэсціраванне на ВІЧ-інфекцыю,

у тым ліку ананімнае, можна ў любой лячэбнай установе, якая мае працэдурны кабінет. Таксама ў краіне на базе грамадскіх некамерцыйных арганізацый функцыянуюць ананімна-кансультацыйныя пункты, якія прадастаўляюць паслугі па кансультаванні і тэсціраванні на ВІЧ-інфекцыю для найбольш уразлівых да ВІЧ-інфекцыі груп насельніцтва (спажыўцы ін'екцыйных наркотыкаў, жанчыны, уцягнутыя ў сэкс-бізнес, мужчыны, якія ўступаюць у сексуальнае адносіны з мужчынамі).

Усе ВІЧ-пазітыўныя пацыенты ў Рэспубліцы Беларусь, якія знаходзяцца на дыспансерным назіранні, атрымліваюць лекавыя сродкі для антырэтравіруснай тэрапіі бясплатна. Колькасць такіх пацыентаў на сённяшні дзень складае каля 17 тысяч чалавек, у тым ліку 950 у Віцебскай вобласці. Своечасова пачаўшы лячэнне і прытрымліваючыся ўсіх указанняў лекара, людзі, якія жывуць з ВІЧ, могуць пражыць доўгае і паўнавартаснае жыццё. Якасць жыцця ВІЧ-пазітыўных людзей, дзякуючы гэтым лекавым прэпаратам, амаль нічым не адрозніваецца ад якасці жыцця людзей без ВІЧ.

Высілкі медыцынскай супольнасці, сістэмы адукацыі, культуры, сродкаў масавай інфармацыі павінны быць накіраваны на асвету насельніцтва па пытаннях прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі, з акцэнтам на захаванне сацыяльнай каштоўнасці сям'і і нараджэнне здаровага пакалення, захаванне правоў чалавека, недапушчэнне стыгмы і дыскрымінацыі ў дачыненні да асоб, якія жывуць з ВІЧ-інфекцыяй. Захаванне правоў асобнага чалавека, як правіла, патрабуе захавання пэўных межаў і недапушчэння парушэння правоў іншага – правільнае разуменне гэтай умовы нівелюе многія дысанансы і рознагалоссі ў галіне захавання правоў. Фарміраванне адэкватнага ўяўлення аб ВІЧ-інфекцыі на аснове дакладнага інфармавання аб шляхах перадачы інфекцыі, у прыватнасці, аб немагчымасці інфікавання ВІЧ у быце, будзе спрыяць зніжэнню стыгмы ў дачыненні да людзей, якія жывуць з ВІЧ.

Дзяржаўныя, грамадскія і міжнародныя арганізацыі аб'ядналі свае высілкі для правядзення кампаніі, прысвечанай

пытаннях, звязаных з ВІЧ. Ва ўсіх рэгіёнах свету праводзяцца мерапрыемствы, якія звяртаюць агульную ўвагу на бягучую сітуацыю і перспектыўныя напрамкі ў галіне прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі. Грамадскія арганізацыі, якія займаюцца пытаннямі процідзеяння ВІЧ-інфекцыі, мабілізуюць намаганні па падтрымцы супольнасцей, у якіх яны працуюць, і прадастаўляюць магчымасць людзям, якія жывуць з ВІЧ, выказацца па актуальных і значных тэмах.

        Напярэдадні Сусветнага дня барацьбы са СНІДам ва ўсіх абласцях Рэспублікі Беларусь па ініцыятыве ўстаноў аховы здароўя пры падтрымцы няўрадавых арганізацый, валанцёраў, СМІ праводзяцца інфармацыйна-асветніцкія мерапрыемствы: выставы, конкурсы, спаборніцтвы, адкрытыя ўрокі, выступленні ў прамым эфіры. Пры арганізацыі мерапрыемстваў, аддаючы прыярытэт асвеце моладзі, неабходна надаць асаблівую ўвагу ўзроставай катэгорыі старэй 35 гадоў.

       У нашай вобласці будуць таксама арганізаваны і праведзены мерапрыемствы для насельніцтва (акцыі, ток-шоу, выставы, тэматычныя вечары, флэш-мобы, форум-тэатры, музычныя марафоны і г.п.).

       03.12.2019 у гасцініцы «Лучоса» з 12.45 да 17.00 пройдзе семінар «Аб рэалізацыі новай рэдакцыі Інфармацыйнай стратэгіі па ВІЧ-інфекцыі ў Рэспубліцы Беларусь» з удзелам прадстаўнікоў органаў улады, ключавых груп насельніцтва і медыйных асоб, сродкаў масавай інфармацыі, спецыялістаў аховы здароўя. Таксама ў гэты дзень у 19.00 адбудзецца творчы вечар Святланы Бароўскай – Пасла добрай волі ЮНЭЙДС у Беларусі. Творчы вечар і семінар арганізаваны ЮНЭЙДС, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, ДУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя», ДУ «Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя».

        Таксама будуць праведзены буйнамаштабныя акцыі:

28.11.2019 – у Цэнтры культуры г.Орша – для моладзі «Ведай свой ВІЧ-статус» з правядзеннем экспрэс-тэсціравання на ВІЧ;

        28.11.2019 – «Развейце сумневы, прайдзіце тэсціраванне на ВІЧ» – для работнікаў прадпрыемства ААТ «Нафтан»; 

        29.11.2019 – «Прафілактыка ВІЧ/СНІД» на  прадпрыемстве ААТ «Полацк-Шкловалакно»;   

        29.11.2019 – «Тычыцца кожнага» ва УА «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт».   

 У арганізацыях,   установах, на прадпрыемствах усіх форм уласнасці будуць праведзены інфармацыйныя дні па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі пад дэвізам «Вырашальная роля супольнасцей».

         Далучайцеся да нас у гэты Сусветны дзень барацьбы са СНІДам.  Праводзімыя мерапрыемствы яшчэ раз дазволяць звярнуць увагу на ўсю сур'ёзнасць дадзенай праблемы, данесці інфармацыю па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі да насельніцтва, матываваць да бяспечных і адказных паводзін і захавання свайго здароўя.

 

 

      

Аддзел прафілактыкі ВІЧ/СНІД ДУ «Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя»