1 чэрвеня - Дзень меліяратара
1 чэрвеня 2025
1 чэрвеня – Дзень меліяратара
Паважаныя работнікі і ветэраны меліярацыйнай гаспадаркі Бешанковіцкага раёна! Прыміце віншаванні з прафесійным святам – Днём меліяратара!
Вы надзейныя партнёры аграрыяў нашага рэгіёна, якія павялічваюць плошчу сельскагаспадарчых угоддзяў і павышаюць урадлівасць глебы. Дзякуючы вашай працы сотні гектараў зямлі ўключаны ў гаспадарчы абарот. Правільна праведзеная меліярацыя паляпшае водны і цеплавы рэжым глебы, павышае ўраджаі і робіць больш устойлівай сельскагаспадарчую вытворчасць.
На Бешанковіцкім прадпрыемстве меліярацыйных сістэм змянілася не адно пакаленне рабочых, спецыялістаў, кіраўнікоў, але нязменнымі засталіся прафесіяналізм, уменне не адступаць перад цяжкасцямі і якасна выконваць меліярацыйныя работы.
Перакананыя, што меліяратары Бешанковіччыны і надалей будуць годна вырашаць задачы, якія стаяць перад імі.
З нагоды прафесійнага свята жадаем усім меліяратарам моцнага здароўя, дабрабыту, дабра і працвітання. Няхай цешыць зробленае і дасягнутае, а поспех вянкае ўсе вашы імкненні.
Галіна Унуковіч, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Генадзь Шведаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў.