1 чэрвеня - Дзень абароны дзяцей
1 чэрвеня 2026
1 чэрвеня - Дзень абароны дзяцей
Паважаныя жыхары Бешанковіцкага раёна, дарагія дзеці!
Ад усёй душы віншуем вас з Міжнародным днём абароны дзяцей!
Гэты свята адкрывае яркае лета і дорыць усім нам шмат радасці. Для дарослых 1 чэрвеня служыць важным напамінкам аб вялікай адказнасці за будучыню падрастаючага пакалення. Мы абавязаны акружыць кожнае дзіця клопатам, абараніць яго і стварыць усе ўмовы для шчаслівага дзяцінства.
Дарагія хлопчыкі і дзяўчынкі Бешанковіцкага раёна! Вы – наша будучыня, наша гордасць і натхненне! Мы шчыра радуемся вашым поспехам у вучобе, перамогам у спорце і творчасці. Памятайце, што вы можаце дасягнуць любых вышынь, а мы, дарослыя, заўсёды вас падтрымаем і дапаможам ажыццявіць запаветныя мары.
Выказваем глыбокую падзяку бацькам, педагогам і выхавальнікам за мудрасць, цярпенне і душэўнае цяпло. Жадаем нашым юным землякам моцнага здароўя, выдатнага летняга адпачынку і незабыўных канікул! Няхай кожны дзень прыносіць новыя адкрыцці і верных сяброў, а ў кожным доме раёна пануюць любоў, мір і дабрабыт! З святам!
Галіна УНУКОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Аляксандр ЕРАШОЎ, старшыня раённага Савета дэпутатаў