1 сакавіка – дзень грамадзянскай абароны

Ва ўстановах адукацыі Бешанковіцкага раёна сёння прайшлі не толькі тэматычныя «ўрокі бяспекі», але і практычныя адпрацоўкі эвакуацыі з будынкаў. Так, у сярэдняй школе №1 райцэнтра інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Дар'я Берастень расказала дзецям парадак дзеянняў падчас сігналу «Увага ўсім!». А ў сярэдняй школе №2 старшы інжынер сістэмы дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый Міхаіл Таныгін звярнуў увагу дзяцей на правільнасць эвакуацыі пры пажары, а таксама парадак выкліку службы выратавання.